Сардэчна запрашаю Вас,
выдаўцы кніг,
а таксама ўсе карыстальнікі Інтэрнэту!

 

     Мяне клічуць Ірына Тарбецкая. Я жыву ў Беларусі. Мне 33 года. Замужам. Трое дзяцей. Шчаслівая. Я рада вітаць Вас. Гэты сайт быў створаны маім мужам па нашай агульнай згодзе для таго, каб я магла публікаваць свае вершы і казкі, каб знайсці выдаўцоў для  казкi, у якой ужо каля 40 серый.

УВАГА!!!

Казка "Шаркаўшчынская палянка" - гэта новая і яшчэ не выдадзеная лепшая кніга для дзяцей і дарослых, поўная прыгод і гумару.

Пераклад Iрыны Тарбецкай

Асцярожна! Гліна! (20 серыя)

Як вы ўжо ведаеце, на Шаркаўшчынскай палянцы ўжо вясна. Але пакуль яна непрыгожая: брудныя дарогі, часам дождж, дрэвы без лісця, вакол шмат лужын. Адна радасць - сонца. Малыя кожны дзень выбягаюць на палянку і гуляюць. Але не ўсюды зараз  сваволіць можна. Напрыклад, кароткая дарога да церамка вельмі небяспечная: гліна размякла і засмоктвае ножкі ўсякай казюлькі, якая, сабе на гора, пайдзе гэтай дарогай. Таму ўсе жыхары Шаркаўшчынскай палянкі ідуць да церамка, хоць доўгай дарогай, але асфальтаванай. Гэта вельмі зручна і ножкі чыстыя, і небяспекі ніякай.

Але на Шаркаўшчынскай палянцы знайшліся малыя, якія рызыкнулі прайсці гліністай дарогай. Гэта Багоўка Анжеліна і Казюлька Багдашка. А было гэта так…

- Багдашка, а ты ведаеш, што вярба распусцілася ў маленькага азярца? - спытала Багоўка Анжеліна. 

- Я чуў аб гэтым ад Вожычых, але хадзіць туды небяспечна, да возера вядзе гліністая дарога, там нават знак вісіць "Асцярожна! Гліна!"  А я жадаю быць паслухмяным! - адказаў малы.

- Ну і што, у мяне каля школы знак вісіць "Асцярожна, дзеці!", але нас жа ніхто не баіцца!

- Так?! А калі мы захраснем у гліне, то можам прастаяць там да вечара, пакуль цёмна не стане.

- Не бойся, давай прагуляемся да возера, паглядзім, як вярба квітнее, а яшчэ там лёд трэснуў! - не пераставала ўгаворваць Казюльку Анжеліна.

Казюлька ведаў, што дарослыя з Шаркаўшчынскай палянкі ніколі не ходзяць гэтай дарогай, пакуль яна не высахне, Хрушч Жармэн - мясцовы настаўнік маральнасці - і Матылёк Арына папярэджваюць малых сцерагчыся гэтай дарогі.

- А хто мне дапаможа, калі я патраплю ў бяду? - сказала рашуча Багоўка Ангеліна.

- Добра, - мужна сказаў малы.

Багоўка прыскокнула ад шчасця: яна ўбачыць квітнеючую вярбу. Малыя затупалі па небяспечнай дарозе. Вядома, боты яны адразу вышмаравалі, але ісці было можна, хоць прыходзілася асабліва выбіраць дарогу. Але ўсёткі бяда здарылася. У адным месцы абутак стаў гразнуць, але малыя ўпарта ішлі наперад, а калі абутак захраснула так, што яго немагчыма было выцягнуць, Казюлька Багдашка сказаў спакойна, па-філасофску:

- Ну, вось, я жа сказаў, што будзем да цемры чакаць дапамогі.

А Багоўка доўга спрабавала выцягнуць нагу з ботам, але ў яе нічога не атрымоўвалася, на вачах з'явіліся слёзы:

- І-і-і!

Здалёку іх убачылі суседкі, але яны пабаялася займацца выратавальнымі працамі, таму што самі маглі патрапіць у "чэпкія лапы" небяспечнай гліны, а пайшлі шукаць Хрушча Жармэна - мясцовага настаўніка маральнасці, каб сказаць аб здарэнні.

Малым жа надакучыла стаяць у брудзе, Анжеліна з моцным плачам, без бота, які яна не змагла дастаць з гліны, прыбегла ў церамок і стала гаварыць Матыльку Арыне аб бядзе. Слёзы цяклі, як град. Выгляд у Багоўкі быў вельмі смешны і горкі. Але абняць малую Матылёк Арына не адважылася: у гліне былі не толькі ногі, але і рукі, і адзенне, яна павяла  Анжеліну адразу ў вану, дзе вельмі доўга прыйшлося адмываць сляды дзіцячых свавольстваў. Калі чыстая Багоўка супакоілася, Матылёк Арына напаіла малую цёплай гарбатай і абняла.  І тут яны абедзве сталі рагатаць, успомніўшы, як выглядала брудная гарэза. А тут і Казюльку Багдашку  прывёў Хрушч Жармэн, а ў руках у яго быў жах - кавалак гліны, але, як апынулася, гэта боты Анжеліны, якія трэба было зараз адмываць.

Казюлька не плакаў, калі яго адмывалі. Пасля ён папіў гарбату і зноў сказаў:

- Я жа гаварыў, не трэба было ісці гэтай дарогай!

Але Багоўка Анжеліна ўжо зразумела, чаму трапіла у бяду.

- Ж-ж-ж! Гэта ўрок для ўсіх жыхароў Шаркаўшчынскай палянкі: дзе небяспечна, не хадзі! - Ж-ж-ж! - сказаў Хрушч Жармэн - мясцовы настаўнік маральнасці.

- А знак "Асцярожна, дзеці!" гаворыць, што дзеці - асоба небяспечныя жыхары Шаркаўшчынскай палянкі? - сур'ёзна спытала Анжеліна.

Хрушч здзіўлена паглядзеў на малых, ён жадаў растлумачыць дарожны знак, але Багдашка апярэдзіў:

- Не, там паказана, што дзецям трэба ў гэтым месцы збегчы!

Дарослыя Шаркаўшчынскай палянкі сталі рагатаць:

- Ха-ха-ха!

- Не, знак "Асцярожна, дзеці!" патрэбен вадзіцелям Шаркаўшчынскай палянкі, каб машына неспадзявана не збіла бягучых дзетак.

- Ха-ха-ха! - зараз ужо ўсё смяяліся дружна і малыя, і дарослыя.

- Ха-ха-ха! - смяяўся Хрушч Жармэн - мясцовы настаўнік маральнасці, які як заўсёды зноў ляцеў на працу. - Трэба абавязкова паказаць хлопцам крыгаход і квітнеючую вярбу. Гэта ўжо заўтра!

- Пайшлі мыць свае боты! - сказала Багоўка Казюльцы.

- Я дапамагу вам, малыя, - сказала Матылёк Арына.

- Дзякуй! - малыя прыскокнулі ад шчасця і прыняліся  цалаваць выратавальніцу, а потым усё дружна пайшлі мыцца.


ВНИМАНИЕ!!!

Новая сказка для детей и взрослых "Шарковщинская полянка", полная приключений и смешинок, о Божьей Коровке Анжелине, Букашке Богдашке, Пчелке Нике, Бабочке Арине, Майском Жуке Жармене и др. ИЗДАНА!

Сайтостроитель | Все права защищены | ©2006 Сайтостроитель
Кредиты интернет кредитные карты БИНБАНК;диплом охранника купить .
Hosted by uCoz